Шэсць жанчын на адно пытанне: ці хопіць хвіліны?
У беларускім тэлешоў “Што? Дзе? Калі?” згуляе каманда, складзеная выключна з дзяўчат. Усе яны
— мінскія студэнткі, якія падчас адбору “пасунулі” 60 кандыдатаў у “элітарныя знатакі”, пераважна мужчынаў. Падчас адбору, пакуль дзяўчынак спрабавалі паасобку падсаджваць за стол для іншых знатакоў, пытанні адно за адным заставаліся без адказаў. Выпадкова здымачная група сабрала за сталом 6 дзяўчын – і гульня, што называецца, пайшла!
Распавядае капітан жаночай каманды, будучы дызайнер, а пакуль што студэнтка БДУ Алена Повышава:
Алена Повышава: “У нас ёсць патаемнае пачуццё, якое нас усіх аб’ядноўвае... Ці, я не ведаю... Можа, гэта нейкая патаемная хваля, на якой мы ўсе аб’ядналіся ў адзіным экстазе і сталі выдатнай жаночай камандай!”

Ледзь толькі былі апублікаваныя спісы ўдзельнікаў першай серыі беларускага “Што? Дзе? Калі?”, у інтэрнэце з’явіліся плёткі пра тое, якім чынам дзяўчаты ўпэўнілі тэлегрупу ў неабходнасці абраць менавіта іх. Адна з удзельніц каманды, Вера Артамонава, студэнтка 2 курса БДУІР, якая праз сваю заўважную знешнасць часцей за ўсё сутыкацца з абвінавачваннямі ў атрыманні нейкіх пераваг “за прыгожыя вочы”, лічыць, што пераканаць зайздроснікаў немагчыма:
Вера Артамонава: “Я лічу, што гэтыя людзі проста зайздросцяць. Пераканаць іх немагчыма, бо калі чалавек шчыра ў гэта верыць, і ў той жа час хоча гуляць ў “Што? Дзе? Калі?”, я сумняюся ў тым, што ў яго ёсць нармальная колькасць мазгоў”.

Замацуецца каманда ў тэлеклубе ці не – залежыць, найперш, ад таго, якія з пытанняў, дасланых тэлегледачамі, “кіне” на стол рэдактарская група. Існуе меркаванне, што адмыслова “заваліць” можна нават каманду з друзёў, паташовых і казловых, таксама як на “слабенькіх” пытаннях можна выцягнуць нават каманду абанентаў МТС.
Акрамя Алены Повышавай і Веры Артамонавай, у каманду трапілі будучая pr-мэнэджэр Алена Шыбут, студэнткі БДЭУ Дар'я Шаўцова і Марыя Араноўская, а таксама Аляксандра Татарынава з юрфаку БДУ. Не зважаючы ні на што, дзяўчынкі вельмі радыя народнаму каханню, якое, напэўна, зваліцца на іх неўзабаве пасля таго, які іх пакажуць па тэлевізары. Вось што пасля адбору напісала ў сваім блогу Аляксандра Татарынава:
“Я зараз дзяўчынка-з-тэлевізара.
Дагэтуль трохі ў шоку, але так, гэта здарылася.
Мяне ўзялі гуляць у беларускую тэлевізійную элітарку!
Больш за тое. Я буду гуляць у фантастычнай, неверагоднай, драйвовай баб-камандзе. Так-так, нас шасцёра выдатных жанчын, і гэта звяздзец!
Я нас ужо люблю”.

Здымкі першай серыі беларускага “Што? Дзе? Калі?” пройдуць у Мінску на наступным тыдні – з 7 па 9 красавіка. Пакінуць сваё пытанне для нашых элітарных знатакоў можа кожны. Для гэтага дастаткова змясціць яго і сціплыя звесткі пра сябе на сайце беларускага “Што? Дзе? Калі?”.
На фота:
1. Алена Повышава - капітан дзявочай каманды ў беларускім тэлешоў "Што? Дзе? Калі?".
2. Каманда "Zемляне": капітана Алену Повышаву мужчыны "адцерлі" на другі план.
3. Вера Артамонава трымае ў руках фігурку вавёркі — сімвал каманды "Злые белки", у якой гуляе ў спартовае "Што? Дзе? Калі?".
4. Аляксандра Татарынава чакае на вясну.