Шэйман прывёз ліст Лукашэнкі кіраўніку Туркменістана

Ашхабад наведаў памочнік кіраўніка Беларусі па спецыяльных даручэннях Віктар Шэйман. Ён перадаў прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву пісьмовае пасланне ад яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі. Як піша інтэрнэт-газета turkmenistan.ru, на сустрэчы абмяркоўвалася эканамічнае супрацоўніцтва. У тым ліку - закуп Туркменістанам беларускай сельскагаспадарчай і іншай спецтэхнікі, а таксама навучанне туркменскіх спецыялістаў у беларускіх ВНУ.
 
Туркменскі прэзідэнт, са свайго боку, прапанаваў пабудаваць жылы гарадок для работнікаў горнаўзбагачальнага камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў. Беларусы будуцюць яго ў Лябапскім велаяце Туркменіі.