Шклоўская паперня выправіла якасць прадукцыі?
Шклоўскі завод газетнай паперы за жнівень плануе падвоіць выпуск паперы, давёўшы яго да 2 тысяч тон. Яшчэ ў красавіку з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што якасць паперы, якую вырабляў завод, была нізкай, і яе, нібыта, таемна вывозілі тонамі на сметнік. На канец мінулага года завод працаваў на склад, бо друкарні не рашаліся набываць шклоўскую паперу. Цяпер кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджае, што за некалькі месяцаў удалося значна павысіць якасць прадукцыі і агульнай вытворчасці. Маўляў, завод выкарыстоўвае самыя перадавыя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне з Францыі, Аўстрыі, Нямеччыны. На цяперашні час завод заключыў 258 дамоваў, і 15 з іх з замежнымі кампаніямі.
Глядзі таксама па тэме:
Шклоўскі завод газетнай паперы пачне выпускаць прадукцыю толькі ў траўні
Шклоўскую паперу вырабляюць на машыне, якую не давезлі да Анголы
Шклоўскую газетную паперу тонамі звозяць на сметнік (фота)