Шклоўскія агуркі апынуліся пад пагрозай

У Шклоўскім раёне завяршаецца будаўніцтва завода газетнай паперы. У перспектыве ён дасць працу паўтысячы мясцовых жыхароў, аднак можа падарваць «шклоўскі агурковы бізнес».
Існуе засцярога, што прадпрыемства, якое штогод будзе вырабляць 40 тысяч тон паперы,  пашкодзіць экалогіі. І тады перастануць расці агуркі, якія на Шклоўшчыне маюць непаўторны смак. Аднак беларускі ўрад запэўніў мясцовых жыхароў, што на заводзе пабудуюць сучасныя ачышчальныя збудаванні. Дарэчы, сёлета ў Шклове плануюць усталяваць помнік агурку.

http://www.bulletinonline.org