Шкодныя прадукты ў Еўропе будуць паказваць без прыўкрасаў
Еўрадэпутаты вырашылі не забараняць продаж шакаладнага крэму Нутэла ды іншых прадуктаў, якія становяцца прычынай лішняй вагі, паведамляе tvn24.pl Аднак паводле новага законапраекту па барацьбе з атлусценнем, на ўпакоўках харчовых тавараў вялікімі літарамі павінна быць напісана, колькі ў іх цукру, калорыяў, тлушчу ды солі.
А рэкламы высокакаларыйных і тлустых прадуктаў не павінны мець нічога супольнага са здаровым ладам жыцця. То бок нельга паказваць спартсменаў, якія снедаюць той жа Нутэлай і кажуць, што адчуваюць сябе вельмі добра.