Школьнікам дазволяць за год паўдзельнічаць у некалькіх Алімпіядах?

Падчас тэлемаста з рэспубліканскім семінарам-нарадай па пытаннях ідэалогіі дэпутаты Моладзевай Палаты пры Мінскім гарсавеце дэпутатаў агучылі свае прапановы па ўдасканаленні адукацыйнага працэса. Найперш, быў прэзентаваны праект паасобнага збору смецця на тэрыторыі школаў, гімназіяў і ліцэяў Мінска. Пасля маладыя дэпутаты прапанавалі дазволіць навучэнцам сярэдніх навучальных устаноў удзельнічаць адразу ў некалькіх прадметных алімпіядах на працягу аднаго навучальнага года. Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей парэкамендаваў сталічным старшакласнікам больш актыўна дамагацца рэалізацыі іх прапаноў, заўважае тэлеканал СТВ.