Школьнікаў апрануць ў касцюмы 60-х гадоў
Еўрарадыё нечакана высветліла, што школьная форма сёння шыецца па мерках пачатку 60-х. Падлеткавая фігура з таго часу вельмі змянілася, але з новага навучальнага года ўсіх школьнікаў пераапрануць менавіта ў гэтае “адзенне”
У “Беллегпраме” нават не хаваюць, што адзенне для сучасных дзяцей-акселератаў у Беларусі шыюць па лякалах, якія былі яшчэ ў Савецкім Саюзе 50 гадоў таму. Рост старшакласніка тады быў значна ніжэйшым. Але з таго часу абмеру школьнікаў больш не было.
“Беллегпрам”: “Апошні замер падлеткаў рабіўся вельмі даўно, і пасля развалу СССР было прынята рашэнне пакінуць яго. Памяняць стандарт вельмі складана, а над савецкім працавала шмат сур'ёзных інстытутаў. Таму мы і пакінулі яго”.
Еўрарадыё патэлефанавала да завуча сталічнай СШ №78 Наталлі Бараўнёвай, каб даведацца самы высокі рост вучняў 10-га класа і высветліць, дзе яны апранаюцца.
Наталля Бараўнёва: Вучні 10-га класа ўсе высокія — 1 метр 76 см, пад 1 метр 80 см. Усе як на падбор. Я гляджу на адзенне старшакласнікаў і бачу, што яны апранаюцца не ў краме: касцюмы на іх вельмі добрыя, хутчэй за ўсё гэта рынкавы варыянт. Бацькі вучняў мне казалі, што дзеці не хочуць насіць беларускія касцюмы, бо яны не вельмі прыгожыя і зусім не сучасныя.
На “Беллегпраме” Еўрарадыё сказалі, што беларускія прадпрыемствы ў асноўным шыюць тыповае адзенне ад 100 см да 176 см. Таму 10-класнікам мінскай школы №78 давядзецца набываць не дзіцячае адзенне “дзелавога стылю”. А гэта – зусім іншыя грошы.
Галоўны інжынер фабрыкі “Бараўчанка” Валянціна Дамашчук кажа Еўрарадыё, што яны шыюць школьнае адзенне паводле старога стандарту, і прызнае, што яно не зусім адпавядае сучасным дзецям. Аднак адступіць над стандартаў фабрыка не мае права.
Па словах інжынера фабрыкі, яны гатовыя вырабляць памеры нават да росту 194 см, але гэта непрыбыткова для прадпрыемства. Расія не будзе купляць такое адзенне.
Валянціна Дамашчук: Мы не робім абмеры, бо працуем па адзіным дзяржаўным стандарце. Гэта цяжкі працэс — так перайсці і прадпрыемству, і гандлю, і пакупніку. Самы маленькі ў нас 28-ы памер — гэта яшчэ дашкольнік, а школьны пачынаецца з 30-га памеру і росту 1 метр 28 см да самага вялікага — 1 метр 94 см і 54-ы памер, але такія памеры ў гандлі не запатрабаваныя.
Калі савецкі стандарт крою падлеткавага касцюма непарушны, то стандарт па тканінах, здаецца, толькі “рэкамендаваны”. Як кажа Еўрарадыё галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан, у адзенні школьніка дапускаецца не болей за 35% хімічных валокнаў.
Валянціна Качан: Гэта стандарт, які забяспечвае гігіенічнасць і камфортнасць на працягу ўсяго працоўнага дня. Мы настойваем на тым, каб на этыкетцы быў не толькі змест валакна, але і нейкі знак-маркіроўка, каб было відаць, што гэта адзенне бяспечнае для доўгага нашэння. Дзяржынская фабрыка на сённяшні дзень гарантуе гэтыя 35%, і я кажу, што ім трэба вырабляць касцюмы і з 100% натуральных тканін: яны будуць даражэйшыя, але ёсць ў нашым грамадстве людзі, якія іх купяць з задавальненнем.
На той жа фабрыкі ““Бараўчанка” Еўрарадыё расказалі, што іх адзенне на 45% складаецца з сінтэтыкі. Такім чынам, гэтае адзенне не рэкамендавана школьнікам. Але выбару ў іх няма. Чыноўнікі Міністэрства адукацыі добра падрыхтаваліся да пераходу да школьнай формы. З 60-х гадоў!