Школьнікі 21 раз праспяваюць "Семачкі" для маладых параў у Дзень горада
У Дзень горада школьнікі будуць віншаваць маладыя пары ў аддзеле ЗАГС Цэнтральнага раёна Мінску. Як інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны", 9-гадовы Яўген і 12-гадовая Таісія пасля ўрачыстай цырымоніі рэгістрацыі шлюбу для кожнай пары выканаюць песню пра каханне "Семачкі". Акрамя таго ад адміністрацыі Цэнтральнага раёна маладыя атрымаюць у падарунак ільняныя ручнікі і віншавальныя паштоўкі.
У Дзень горада 12 верасня ў аддзеле ЗАГС Цэнтральнага раёна рэгіструе шлюб 21 пара.
У Дзень горада 12 верасня ў аддзеле ЗАГС Цэнтральнага раёна рэгіструе шлюб 21 пара.