Школьнікі сабралі 70 мяхоў бульбы для нямоглых

Каля 70 мяхоў бульбы сабралі баранавіцкія школьнікі для састарэлых людзей і інвалідаў. Што жывуць у рэгіёне. Кожны школьнік меўся прынесці ў школу па 5 бульбін.  Акцыя ахапіла усе школы гораду – 21 школа, 20 тыс. дзяцей. Мерапрыемства спадабалася ня ўсім: некаторыя мацяркі лічаць, што трэба было сабраць па 500 руб. з кожнага вучня, атрымалася б каля 10 млн. рублёў. Пры цэнах на мех бульбы ў 12-15 тыс. рублёў хапіла б прыкладна на 800 мяхоў бульбы — падлічылі энтузіясты.

Ініцыятары лічаць, што акцыя мае яшчэ і сімвалічнае, выхаваўчае значэнне.