Школьныя алімпіяды пройдуць па новых правілах

Сёлета Мінадукацыі Беларусі ладзіць эксперымент: алімпіяды для школьнікаў пройдуць у новым фармаце і па новых правілах.
Міністэрства адукацыі збіраецца спланаваць графік школьных алімпіядаў такім чынам, каб было магчыма паспець паўдзельнічаць адначасова на некалькіх прадметах і паспрабаваць свае сілы адразу ў некалькіх напрамках. Тлумачыцца гэта тым, што ўсё больш школьнікаў дэманструюць глыбокія веды адразу па некалькіх прадметах, але не маюць магчымасці ўдзельнічаць паралельна на розных прадметных алімпіядах, і ім даводзіцца выбіраць штосьці адно.

Таму абласны этап алімпіяды пройдзе з 10 студзеня да 4 лютага. Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды таксама расцягнецца амаль на месяц - з 14 сакавіка да 9 красавіка.