Школы ў Івацэвіцкім раёне прадаюць за 35 тысяч рублёў

У Івацэвіцкім раёне за апошні час прадалі дзве школы — у горадзе Косава і ў вёсцы Бусяж. Кожная з іх абышлася пакупнікам у 1 базавую велічыню (35 тыс.руб.). Старую школу ў Косаве зачынілі, бо ў некалькіх сотнях метраў адукрылася новая новая. А Бусяжскую зачынілі з прычыны адсутнасці дзяцей, паведамляе газета "Вечерний Брест".

Школы былі выстаўленыя на аўкцыён, але пакупнікоў на іх доўга не было. Толькі калі кошт знізіўся да адной базавай велічыні за кожны будынак школьнага комплексу, то абедзве школы адразу ж знайшлі новых гаспадароў. Праўда, будынкі прадаваліся з канкрэтнымі ўмовамі — стварыць на іх базе вытворчасць і працаўладкаваць пэўную колькасць мясцовых жыхароў.