Шматдзетная маці задушыла мужа шалікам

36-гадовая жыхарка вёскі Доўск Рагачоўскага раёна задушыла шалікам мужа. Як паведамляе БелаПАН, трагедыя здарылася ўначы 10 верасня. П'яны муж вярнуўся ўначы дадому. Яго жонка, якая была дома з дзецьмі, таксама была нецвярозай. Падчас сваркі і бойкі жанчына задушыла мужа шалікам. Затым яна патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра гэта.

Жанчыну ўзялі пад хатні арышт, бо ў яе пяцёра дзяцей, малодшаму з якіх два месяцы. Супраць яе пачалі крымінальную справу за забойства.