Шнур выпусціў калекцыю абутку

21 лютага 2008 года ў Цэнтры дызайну «Artplay» у Санкт-Пецярбургу адбудзецца прэзентацыя лініі мужчынскага абутку JUMP&Шнураў. Гандлёвая Марка JUMP у суаўтарстве з Сяргеем Шнуравым нядаўна выпусціла калекцыю мужчынскага абутку сярэднецанавога сегменту. Дызайнеры новага брэнду паспрабавалі прапанаваць рынку альтэрнатыву мноству аднастайнага мужчынскага абутку. Ужо напрыканцы сакавіка ў крамах з'явіцца першая калекцыя абутку ад JUMP&Шнураў.

Гэта 13 мадэляў мужчынскага абутку сезону «вясна-лета 2008», якія паказваюць уяўленне франтмэна гурта «Ленинград» пра тое, якім павінен быць якасны і зручны абутак. Аўтарскі праект з музыкам Шнуравым плануюць развіваць на працягу некалькіх гадоў.

Нагадаем, што кампанія JUMP-Расія з'яўляецца расійскім прадстаўніком міжнароднага абутковага брэнду JUMP, заснаванага ў 1980 годзе. Зараз кампанія мае чатыры офісы – ў Нью-Ёрку, Санкт-Пецярбургу, Тайбэі і Стамбуле. JUMP вырабляе жаночыя, мужчынскія, а таксама дзіцячыя калекцыі абутку ў стылі casual.