Шпіталізацыя Андрэя Макарэвіча абвергнута
Прэс-аташэ Андрэя Макарэвіча аспрэчыў чуткі пра шпіталізацыю лідэра гурта "Машина времени". Паводле яго словаў, музыка знаходзіцца дома пасля планавага медычнага
агляду. "Андрэй Макарэвіч правёў у лякарні некалькі гадзінаў. Гэта быў
звычайны, планавы агляд, пасля якога музыку адразу адпусцілі дадому".
Таксама было аспрэчана і тое, што ў Макарэвіча праблемы з паясніцай. Маўляў, "калі б было нешта сур'ёзнае, то лекары проста не адпусцілі б яго дадому".
Прэс-аташэ лідэра "Машины времени" дадаў, што зараз Макарэвіч рыхтуецца да канцэрту ў МХАТе імя Горкага.
Нагадаю, што сумесны канцэрт "Машины времени" і праекту Макарэвіча "Оркестр креольского танго", на якім будзе прэзентаваны новы альбом "Штандер", адбудзецца 10 красавіка.
Фота: www.usadba-jazz.ru