Шпіталізавалі мінчука — ліфт заціснуў яму руку
Здарэнне адбылося ўначы 2 студзеня ў доме па праспекце Пераможцаў.
Правая рука 28-гадовага мужчыны была заціснутая дзвярыма ліфта. Самастойна вызваліцца ён не змог і на дапамогу прыйшлі выратавальнікі.
Як інфармуе прэс-служба МНС, мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Хуткая забрала яго ў бальніцу.
Фота — mchs.gov.by