Штанге завяршае эксперыменты з беларускай зборнай
Эксперыменты са складам футбольнай зборнай Беларусі завяршаюцца. Такую заяву зрабіў яе галоўны трэнер Бернд Штанге пасля ўчорашняга пераможнага матча з галандцамі. Нагадаем, зборная Беларусі перамагла з лікам 2:1. Пасля матча Штанге
адзначыў, што наша каманда дамінавала на полі і паказала добрую гульню.
На наступны адборачны этап нямецкі спецыяліст плануе задзейнічаць 40 гульцоў, з часткай якіх, паводле яго словаў, зборная зможа згуляць на чэмпіянаце свету 2010 года.
БелаПАН
На наступны адборачны этап нямецкі спецыяліст плануе задзейнічаць 40 гульцоў, з часткай якіх, паводле яго словаў, зборная зможа згуляць на чэмпіянаце свету 2010 года.
БелаПАН