Што будзе з Ялфімавым пасля "Еўрабачання"?
Пётр мяркуе, што “еўрабачанныя” канфлікты не паўплываюць на запрашэнне яго на дзяржаўныя канцэрты ў будучым. Адразу пасля паўфіналу наш спявак заявіў, што хоча трапіць на прыём да кіраўніка дзяржавы. Спяваць прэзідэнту ён наўрад ці будзе. Пётр Ялфімаў расказаў Еўрарадыё, якую праўду пра "Еўрабачанне" ён хоча распавесці прэзідэнту. Тэма грошай не стаіць.
Пётр Ялфімаў: “Я не хачу высвятляць пытанне грошай — гэта не мая справа. Калі ў мяне з’явіцца магчымасць трапіць да прэзідэнта, чаго я вельмі хачу, я проста хацеў бы расказаць, як праходзіла падрыхтоўка да "Еўрабачання". Ведаеце, я не першы год працую на карысць сваёй Радзімы. У мой бок і ў бок Таццяны выліта вельмі шмат бруду і хлусні. Гэта ўжо крышачку перабор. І, мабыць, прэзідэнт павінен быць да канца ў курсе, што насамрэч адбываецца".
Галоўная праблема, на думку спевака, — псіхалагічны ціск на яго з боку сваёй жа каманды. На пытанне, ці не баіцца Пётр, што пасля канфліктаў, якія ўзніклі падчас "Еўрабачання", яго радзей будуць клікаць на дзяржаўныя канцэрты, спявак упэўнена адказвае, што за гэтае ён спакойны:
Пётр Ялфімаў: “Нягледзячы на ўсе гэтыя падкопы, палкі ў колы, я застаўся байцом і мужчынам да канца. Разумееце, ва ўсім нумары — ніводнай фальшывай ноты. Калі прыходзяць смс з надпісам “Гэта была якасна прапісаная фанаграма”, — гэта шмат аб чым гаворыць! Іншы на маім месцы застрэліўся б ці проста выпаўз на сцэну без моцы і без эмоцый”.
Кіраўнік нацыянальнага адборачнага туру Аляксандр Ціхановіч лічыць, што “грашовае” пытанне ўзнікла з-за асабістай непрыязнасці Касмачовай да яго асобы. Прадзюсар Ялфімава не звязаная ніякімі кантрактамі і ні за што не адказвае.
“Яна проста была побач з Пецем, а ў дакументах яна ўвогуле ніяк не прапісаная! — скардзіцца Ціхановіч. — Таму што хоча, то і гаворыць. Ён будзе працаваць і далей: у яго “ўбухалі” столькі грошай. Зараз Ялфімаў кажа, што трэба праверыць, куды дзеліся грошы. Няхай праверыць! Усе сродкі пайшлі ў Пецю — куды яшчэ яны маглі пайсці?”.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, якія кантрактныя адносіны застаюцца паміж Ялфімавым і Белтэлерадыёкампаніяй сёння. Аказалася, умовы кантракту — таямніца:
“Умовы гэтага кантракту я расказваць не магу”, — гаворыць Пётр. І дадае: “Поўныя правы на песню, безумоўна, належаць мне”.
Паводле слоў Аляксандра Ціхановіча, ўмовы кантракту са спеваком сапраўдныя толькі да канца фэсту:
“Ён перадаў нам усе свае правы на песню, на ўсе магчымыя дзеянні. Мы што хацелі, то з гэтым і рабілі на сваё меркаванне. Гэтыя ўмовы ў нас працягнуцца да сканчэння "Еўрабачання". Пётр як аўтар песні атрымае ўсе дывідэнды са складанак, якія будуць выходзіць пасля конкурсу”.
Тады мы вырашылі абмеркаваць з Аляксандрам Рыгоравічам ролік, які зараз круціцца па MTV Расіі: “Болеем за Россию, голосуем за Англию!”. І запыталіся, чаму ж мы не скрэатывілі нешта падобнае з Нарвегіяй? Фінал блізка!
“А ведаеце, адкуль гэта пачалося? — пытаецца Ціхановіч. — Напярэдадні "Еўрабачання" Пуцін сустракаўся з Эндру Лойд-Уэберам, кампазітарам песні англійскага канкурсанта, і прамовіў: “Я буду галасаваць за Англію!”
Ідэя стварыць нешта кшталту “Балеем за Беларусь, галасуем за Нарвегію!” падалася Ціхановічу цікавай. Але…
“Але мне падаецца, што ўсё ж галасаваць трэба за тую песню, якая падабаецца. Пры чым тут палітыка! Мяне гэта заўжды бянтэжыла і бянтэжыць. Мы аказаліся закладнікамі гэтай сітуацыі менавіта з гэтай нагоды”.
Дарэчы, паводле ўдакладненай версіі кіраўніка нацыянальнага адборачнага туру, Ялфімаў не патрапіў ў фінал менавіта з-за падобнай несвядомасці заходніх краінаў:
Аляксандр Ціхановіч: “Краіны ў першым паўфінале апрыёры не галасуюць за Беларусь. І не таму, што гэта дрэнна. А таму, што гэтага няма ў іх свядомасці. Гэта трэба “ўбіваць” і “ўдзёўбваць” пастаянна! Таму што калі гаворка ідзе пра дзіцячае "Еўрабачанне", у іх іншая сістэма. Дзеці пазбаўленыя гэтай сусветнай мітусні, палітыкі, якія ёсць у кожным з нас”.
Фота — loveradio.ru