Што можа спыніць Пуціна і Лукашэнку? Меркаванне псіхолага

Мітынг у падтрымку Украіны ў Варшаве / Еўрарадыё
Мітынг у падтрымку Украіны ў Варшаве / Еўрарадыё

Увесь свет задаецца пытаннем, што можа спыніць Уладзіміра Пуціна. Псіхолаг Уладзімір Янчук адназначна можа адказаць толькі на сумежнае пытанне — што можа спыніць Аляксандра Лукашэнку?

— Аляксандра Рыгоравіча спыніць лёгка — яго можа спыніць Уладзімір Уладзіміравіч. І я ўсё яшчэ спадзяюся на тое, што ў яго засталася крыха здаровага сэнсу. І на тое, што ў яго ёсць хоць нейкае пачуццё адказнасці.

Іншая рэч, што ён трапіў у тупіковую сітуацыю. Абрынуліся ўсе ўяўленні пра веліч краіны, якія фармаваліся гадамі. Пра моцнае войска, пра бясконцасць рэсурсаў, пра тое, што свет не абыдзецца без гэтых рэсурсаў. Пра тое, што паўднёвая частка Украіны спіць і бачыць, калі прыйдуць вызваліцелі.

А сёння мы сутыкнуліся з тым, што людзі агульначалавечыя каштоўнасці ставяць вышэй за іншыя. І яны гатовыя ісці на падаражэнне нафты і газу, яны гатовыя ісці на многае, думаючы пра будучыню — сваю і сваіх дзяцей.

Янчук рэкамендуе: замест таго каб навязваць сваю карціну свету, лепш паказаць прыклад. Зрабіць так, каб узровень дабрабыту грамадзян быў настолькі высокі, што стане прыцягальным для навакольных.

— І тады да вас людзі паедуць. І будуць казаць: ах, які ў нас кіраўнік.

Поўную версію гутаркі з псіхолагам Уладзімірам Янчуком глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.