Штодня ахвярамі гарачыні становяцца ў сярэднім двое мінчукоў

Штодня з сонечнымі апёкамі, цеплавым або сонечным ударам у хуткую дапамогу звяртаюцца ў сярэднім двое мінчукоў. Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага лекара Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Эдуард Козыраў. У большасці пацярпелых назіраецца лёгкае пачырваненне скуры і павышаная тэмпература цела. Сонечных апёкаў цяжкай ступені пакуль зафіксавана не было.

У цэлым агульны лік выклікаў "хуткай дапамогі" з наступленнем спякоты практычна не змяніўся, адзначыў спецыяліст. Штодня ў аператыўны аддзел Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі паступае больш за 1,5 тыс. выклікаў.

БЕЛТА