Штодня мінчукі з'ядаюць 44 тоны марозіва

Гэта выклікана небывалай спякотай. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", штодня сталічныя крамы прадааюць каля 44 тон марозіва. Для параўнання, летась у ліпені прадавалася каля 38 тон марозіва. У Мінску можна купіць вырабы не толькі мінскіх фабрык, але і прадукцыю з Гродна, Брэста, Магілёва, Лепеля, Барысава, Баранавіч, Слуцку.