Штодзённа будуць правяраць санітарны стан сталіцы

Правяраць санітарны стан сталіцы будуць штодзённа.

Звалкі смецця і неахайныя будаўнічыя пляцоўкі сталі агульнагарадской праблемай. Санслужбы пераканаліся ў гэтым пасля праверак у Фрунзенскім і Ленінскім раёнах.

Цяпер спецыяльныя рэйдавыя групы будуць ацэньваць санітарнае становішча кожны дзень. Такое даручэнне даў мэр Мікалай Ладуцька на аператыўным пасяджэнні ў сталічнай адміністрацыі. У іх склад уваходзяць супрацоўнікі санстанцыі і аналітычнага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама. Парушальнікаў будуць штрафаваць, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.