Штогод грамадскія лазні Мінска наведваюць каля 1 мільёна чалавек

Мінскія грамадскія лазні штогод наведваюць каля 1 мільёна чалавек. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве "Гарадскія лазні".
Там адзначылі, што гэтая лічба на працягу сямі апошніх гадоў застаецца нязменнай. У цяперашні час кошт наведвання ў залежнасці ад разраду лазні вагаецца ад 4360 да 6790 рублёў. З пачатку года цана вырасла ў 1,27 раза.

“Інтэрфакс”