"Штутгарт" Аляксандра Глеба выйграў у "Глазга Рэйнджэрс"
Нямецкі "Штутгарт", за які выступае капітан беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Глеб, 24 лістапада ў пятым туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў атрымаў першую перамогу. Нямецкі клуб выйграў у гасцях у шатландскага "Глазга Рэйнджэрс" з лікам 2:0. Глеб прыняў удзел у першым галявым нападзе "Штутгарта" на 16-й хвіліне. Футбаліст аддаў пас Пагрэбняку, той пераправіў мяч далей на Рудзі, які пацэліў у вароты з шасці метраў, адзначае БелаПАН.
Беларускі легіянер, які правёў на полі ўвесь матч, зрабіў адзін удар па варотах (міма). У барацьбе з ім сапернікі пяць разоў парушылі правілы.
Лёс "Штутгарта" у Лізе чэмпіёнаў вырашыцца ў заключным матчы 9 снежня. Нямецкі клуб будзе прымаць румынскую "Уніра", якая ў перадапошнім туры выйграла дома ў іспанскай "Севіллі" — 1:0.