"Штутгарт" хоча вярнуць Аляксандра Глеба
Прадстаўнікі футбольнага клуба "Штутгарт" у панядзелак вылецелі ў Іспанію. Яны хочуць правесці перамовы наконт запрашэння беларускага паўабаронцы Аляксандра Глеба. Як нагадвае "Прессбол", наш суайчыннік дагэтуль не здолеў прабіцца ў асноўны склад "Барселоны". Каталонскі клуб гатовы саступіць гульца за 8 млн еўра.
Нагадаем, што Глеб ужо выступаў у складзе "Штутгарта" з 2000 па 2005 год.
Нагадаем, што Глеб ужо выступаў у складзе "Штутгарта" з 2000 па 2005 год.