"Штутгарт" развітаўся з Аляксандрам Глебам
Нямецкі клуб "Штутгарт" развітаўся з беларускім футбалістам Аляксандрам Глебам. Пасля ўчорашняга матча з "Майнцам", апошняй хатняй гульні ў гэты сезоне, адбылася цырымонія развітання з Глебам, а таксама з Енсам Леманам, Рыкарда Асарыё і Раберта Хільбертам, якія сыходзяць з клуба. Як паведамляе сайт football.kulichki.net, беларусу ў суботу якраз споўнілася 29 гадоў. Арэндаваны на год у "Барселоны" Аляксандр Глеб вяртаецца ў "Барселону".
"Мы жадаем яму ўсяго найлепшага ў далейшай кар'еры, і пакідаем для яго дзверы ў каманду ў будучым адчыненымі", — заявіў на цырымоніі развітання прэзідэнт "Штутгарта" Эдвін Штаудт.
"Мы жадаем яму ўсяго найлепшага ў далейшай кар'еры, і пакідаем для яго дзверы ў каманду ў будучым адчыненымі", — заявіў на цырымоніі развітання прэзідэнт "Штутгарта" Эдвін Штаудт.