Шварцэнэгер адправіць бюджэтнікаў на прымусовыя выходныя

Губернатар Арнольд Шварцэнэгер адправіць 156 тысяч супрацоўнікаў бюджэтных установаў Каліфорніі на па тры дадатковыя неаплачаныя выходныя, перадае Lenta.ru.

Пачнуцца "прымусовыя выхадныя" з 1 жніўня 2010 года і будуць цягнуцца аж да прыняцця новага бюджэту штата. Так губернатар эканоміць бюджэтныя сродкі Каліфорніі.

Прадстаўнікі прафсаюзаў абвінавацілі Шварцэнэгера ў ахвяраванні інтарэсамі тысяч працоўных сем'яў. Раней губернатар спрабаваў абмежаваць зарплаты бюджэтнікаў так званым федэральным мінімумам, аднак гэта рашэнне было блакаванае судом.