Шварцэнэгер і Сталонэ здымуцца ў індыйскім фільме

Арнольд Шварцэнэгер і Сільвестр Сталонэ ўпершыню здымуцца разам у адным фільме. Гэта адбудзецца на здымачнай пляцоўцы балівудскага фільма "Incredible Love" ("Неверагоднае каханне"), піша The Times.

Карціну, галоўныя ролі ў якой выканаюць балівудскія зоркі, індыйскія прадзюсеры ўпершыню будуць здымаць у ЗША, у здымачных павільёнах студыі Universal Studios.

У фільме гаворка пойдзе пра акцёра з масоўкі, які шукае прызнання ў Галівудзе.

Бюджэт "Incredible Love" будзе самым вялікім у гісторыі Балівуда - 22 мільёны долараў.

Фота: www.people.com