Шведскі хакеіст: Мядзведзь лёг на мяне, але пасля адпусціў

Здарэнне адбылося ў лесе на ўсходзе краіны. Карлстрам паляваў на ласёў, як пачуў рух у кустах. Спартсмен зрабіў папераджальны стрэл, аднак жывёла ўсё роўна на яго напала.



"Гэта было падобна на паядынак, — цытуе словы 20-гадовага Хенрыка Карлстрама ИТАР-ТАСС. — Я ляжу на спіне, а мядзведзь нада мной. Я думаў, што гэта канец, аднак мядзведзь нечакана мяне адпусціў. Не ведаю, што мяне выратавала — сабака ці штосьці іншае. Шчаслівы, што ўсё яшчэ жывы".



Гулец атрымаў глыбокую рану рукі, драпіны на твары і на патыліцы.



Фота — wallon.ru