Шведскі хакеіст Юсэф Бумедзьен пакідае мінскае “Дынама”

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” расстаецца са шведскім абаронцам Юсэфам Бумедзьенам. Верагодна, яму будзе прапанавана перайсці ў фарм-клуб “зуброў” салігорскі “Шахцёр”, які выступае ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі.
У цяперашнім чэмпіянаце абаронца правёў за “Дынама” усе 17 матчаў, у якіх набраў 7 ачкоў. На месца Бумедзьена з “Шахцёра” выкліканы Віталь Люткевіч, інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”.