Шведскія прафсаюзы звярнуліся да Лукашэнкі
Шведскі прафсаюз металістаў IF Metall заклікаў Аляксандра Лукашэнку выступіць гарантам Канстытуцыі. Пра гэта ідзе гаворка ў звароце, падпісаным прэзідэнтам IF Metall Стэфанам Ловенам. Там таксама змяшчаецца заклік вызваліць усіх, "хто яшчэ знаходзіцца ў турме за тое, што паказаў свой недавер да выбараў". У адваротным выпадку шведскія прафсаюзы падтрымаюць увод санкцый у дачыненні да ўрада Беларусі.
Ловен асудзіў канфіскацыю абсталявання, якое належыла Беларускаму прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці, і ахарактарызаваў гэта як шкодніцтва з мэтай замінаць працы прафсаюза. Усё гэта пераходзіць да "абуральнай стадыі, падчас якой дзяржаўнае ўмяшальніцтва наўпрост паралізавала прафсаюзную дзейнасць", — падсумоўвае кіраўнік шведскага прафсаюза.
Ловен заклікаў Лукашэнку "выступіць гарантам Канстытуцыі вашай краіны і міжнародных пагадненняў, падпісаных Рэспублікай Беларусь, і спыніць антыпрафсаюзную дзейнасць, а таксама пакараць вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў прафсаюзаў, якія правядуць Беларусь у "чорны спіс" краін, што парушаюць цывілізаваныя дэмакратычныя нормы".
Прафсаюз металістаў Швецыі аб'ядноўвае 380 тысяч працаўнікоў горнай, хімічнай, тэкстыльнай і металаапрацоўчай галінаў прамысловасці.