Шыманскі: Я прывёз грошы з сабой з Брэста

Актывіст Партыі БНФ Зміцер Шыманскі называе паклёпам тэлесюжэт пра тое, што беларускую апазіцыю фінансуе амбасада ЗША. Здымкі апазіцыянера падчас асабістага догляду, што патрапілі на тэлеэкран, рабіліся без ягонай згоды. Шыманскі: Гэта паклёп, фактычна. Зараз я буду праводзіць кансультацыі з юрыстамі наконт таго, як мне на гэта адрэагаваць можна. Грошы гэтыя я прывёз з сабой з Брэста, каб набыць камп'ютар. Для таго, каб на гэтым камп'ютары макетаваць, вярстаць шэраг друкаваных выданняў, якія ў нас у Брэсце выходзяць — "Наш выбар", "Дзедзіч" і г.д.

З.Шыманскі не разумее, адкуль увогуле ўзялася інфармацыя пра атрыманне грошай з амерыканскай амбасады. Ён кажа, што падчас затрымання адмовіўся даваць міліцыянтам тлумачэнні наконт паходжання грошай.

Нагадаем, што сюжэт пра фінансаванне амбасадай ЗША беларускай апазіцыі быў паказаны па БТ ўвечары 29 траўня