"Шыннік" спыніў дзесяціматчавую пераможную серыю "Юнацтва"
Пераможная серыя мінскага "Юнацтва" на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі перапынілася 19 лістапада ў Бабруйску.
Каманда Міхаіла Захарава прайграла мясцоваму "Шынніку" з лікам 1:3. Наваполацкі "Хімік-СКА" ўступіў гродзенскаму "Нёману" па булітах — 4:5, выйграючы ў асноўны час 1:0, 3:1 і 4:2.
У трэцім матчы дня "Віцебск" выйграў у "Брэста" — 2:0. Нягледзячы на паражэнне, "Юнацтва" па-ранейшаму займае 1-е месца ў турніры. На 2-м — “Гомель”, 3-м — “Металург”.
БелаПАН