"Сібір" будзе развітвацца з беларускімі футбалістамі
Футбольны клуб расійскай Прэм'ер-лігі "Сібір" мае намер развітацца з беларускімі футбалістамі Генадзем Блізнюком і Ягорам Філіпенкам. Як паведамляе "Спорт Беларусь", беларусы пакінуць каманду падчас летняй паўзы ў чэмпіянаце. Нагадаем, што трэнерам клуба "Сібір" з'яўляецца беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка.