Сід Вішэз прызнаны самай спрэчнай рок-зоркай
Басіст англійскага панк-гурта Sex Pistols Сід Вішэз, які памёр у 1979
годзе ад перадазіроўкі гераіну, быў прызнаны самай спрэчнай рок-зоркай
паводле версіі партала брытанскага аператара сувязі Orange. За Вішэза аддалі свае галасы больш за 2000 аматараў музыкі, якія ўдзельнічалі ў складанні рэйтынгу.
Апроч таго, што басіст славіўся сваёй фатальнай любоўю да наркотыкаў, ён меў скандальную вядомасць з-за сваіх неадэкватных паводзін. Яго таксама абвінавацілі ў забойстве сваёй сяброўкі Нэнсі Спанген.
Другое месца рэйтынгу заняў былы вакаліст Black Sabbath, цяпер выступоўца ў складзе ўласнага гурта Озі Осбарн. Легендарны рок-музыка, як і шматлікія яго калегі, у свой час перабіраў з алкаголем і наркотыкамі. Самай яго вядомай выхадкай лічыцца інцыдэнт на адным з выступаў у 1982 годзе. Адзін з наведвальнікаў канцэрту Black Sabbath шпурнуў у Озі кажан. Музыка падумаў, што кажан несапраўдны (пасля высветлілася, што ён памыляўся), і адкусіў яму галаву.
З невялікім адставаннем ад Озі на трэцім месцы апынуўся Кіт Рычардс, гітарыст The Rolling Stones. Ходзяць чуткі, што лекары з шматлікіх краін свету не супраць займець цела музыкі для даследаванняў пасля яго смерці. 65-гадовы музыка прайшоў праз гераінавую залежнасць, вылечыўся ад гепатыту З без лекаў, дагэтуль піша музыку і выступае на сцэне.
Брытанскай спявачцы Эмі Ўайнхаус дасталося чацвёртае месца ў рэйтынгу спрэчных зорак. Скандальную рэпутацыю яна заслужыла з-за сваёй наркатычнай залежнасці, сталых візітаў у рэабілітацыйныя цэнтры і шумных вечарынак.
Майкл Джэксан, самаабвешчаны кароль поп-музыкі, заняў пяты радок рэйтынгу. У адрозненне ад музыкаў, якія яго апярэдзілі, ён не быў заўважаны ў злоўжыванні наркотыкамі. Затое Джэксана неаднаразова вінавацілі ў спакушэнні малалетніх. Таксама варта нагадаць аб загадкавай змене колеру скуры, незвычайнай манеры адзежы і паводзін спевака.
У рэйтынг самых спрэчных рок-зорак таксама патрапілі Мэрылін Мэнсан (пералік таго, што ён нарабіў за апошнія гадоў 20, зойме вельмі шмат месца) і Піт Догерці (трапленню ў рэйтынг ён абавязаны наркотыкам і знаёмству з Кейт Мос), а таксама Брытні Спірс, удава Курта Кабэйна Кортні Лаў і Мадона.
Фота: www.zvuki.ru