Сідарэвіч: У пытанні санкцыяў перамаглі інтарэсы British Petroleum

Калі еўрапейскія міністры прымалі заключэнне па Беларусі, яны кіраваліся хутчэй прагматызмам, чым меркаваннямі дэмакратыі.  Так лічыць Анатоль Сідарэвіч, падчас апошняга з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны яе старшынём.

Анатоль Сідарэвіч:
“Я лічу, што санкцыі мяккія. Яны не прынясуць карысці, бо, як заўсёды, інтарэсы Royal Dutch Shell і British Petroleum перамаглі інтарэсы гуманізму і дэмакратыі”.

На думку Анатоля Сідарэвіча, калі б санкцыі былі больш жорсткімі, яны б сапраўды маглі змяніць стаўленне беларускіх уладаў да палітыкаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да яе.

Анатоль Сідарэвіч:
“Калі гэта праўда, што складаецца спіс беларускіх кампаній, гаспадарчых арганізацый — тады гэта больш-менш дасць. А калі адной рукой пагражаць, а з іншай прапаноўваць пачкі долараў у выглядзе крэдытаў — плёну не будзе”.