Сідорскага адправяць у Кітай?

Сяргей Сідорскі мае намер прыкладна на паўгода адысці ад актыўнай працы, паправіць здароўе і адпачыць. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на крыніцу, блізкую да мінулага прэм'ера.

Найбольш верагодным працягам кар'еры Сідорскага, сцвярджае крыніца, стане месца амбасадара Беларусі ў Кітаі.

Анатоль Тозік, які раней займаў гэтую пасаду, прызначаны віцэ-прэм'ерам.