Сідорскі: Беларусь разлічвае, што газ будзе каштаваць як і ў 2009 годзе

Беларусь разлічвае дасягнуць з ААТ "Газпром" дамоўленасці, каб у 2010 годзе захаваліся леташнія кошты на газ. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі падчас працоўнай паездкі ў Гомель. Па словах кіраўніка ўрада, беларускі бок пры гэтым разлічвае на інвестыцыйныя праекты, накіраваныя расійскай кампаніі. "Калі наша прапанова зацікавіць "Газпром", то кошт на газ захаваецца на ўзроўні мінулага года", — перадае словы Сідорскага БелаПАН.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што цяпер газ у Беларусь паступае бесперабойна, беларускі бок забяспечваў аплату газу ў 2009 годзеі працягне стабільна аплачваць яго сёлета.

Нагадаем, у канцы мінулага года кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер заявіў, што кошт газу для Беларусі сёлета ў першым квартале складзе каля 168 долараў за тысячу кубаметраў. У 2009 годзе сярэдні кошт паставак газу ў Беларусь быў ніжэй на 11% — каля 150 долараў.