Сідорскі і Пуцін абмеркавалі эканамічныя стасункі дзвюх краін

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі абмеркавалі 12 снежня ў Маскве прэм'ер-міністры Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Падрабязнасці не паведамляюцца. Сустрэча прэм'ераў прайшла ў межах пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, куды ўваходзяць таксама Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. З арганізацыі выйшаў Узбекістан.
БелаПАН