Сідорскі прапануе ЕўраАзЭС стварыць адзіную энергетычную прастору

Стварыць адзіную энергетычную і транспартную прастору прапануе Міжнароднаму савету ЕўраАзЭС Беларусь.  Паводле прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, дзве гэтыя канцэпцыі можна было б разгледзець ужо на бліжэйшым паседжанні.

Сідорскі лічыць, што іх прыняцце зробіць больш эфектыўнай інтэграцыю ў сферы энергетыкі і транспарту. Гэтую заяву ён зрабіў на сённяшнім паседжанні Міждзяржсавета ЕўраАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў ўрадаў.

РИА “Новости”