Сідорскі прапануе пабудаваць новы трактарны завод
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць, што ў нашай краіне трэба пабудаваць новы трактарны завод. Такое меркаванне ён выказаў на пасяджэнні Савета міністраў. На думку кіраўніка ўрада, у першую чаргу неабходна развіваць паспяховыя і канкурэнтаздольныя брэнды. Пры гэтым прэм'ер спаслаўся на пазіцыю прэзідэнта, выказаную Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з міністрам прамысловасці Анатолем Русецкім 28 жніўня.
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”