Сідорскі Пуціну: Беларусь была ўпэўнена ў перамозе Расіі
Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Ўладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы ў пятніцу абмеркавалі падрыхтоўку пагадненняў па стварэнню "Адзінай эканамічнай прасторы". Яны дамовіліся, што пры неабходнасці некаторыя пытанні па дакументах могуць быць узгодненыя падчас асабістай сустрэчы. Як паведамляе БЕЛТА, Сідорскі павіншаваў свайго расійскага калегу з перамогай Расіі ў спаборніцтве за права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе. Ён адзначыў, што Беларусь была ўпэўнена ў перамозе Расіі, ды пажадаў ёй не толькі правесці гэты чэмпіянат на высокім узроўні, але і выйграць яго. У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін толькі выказаў упэўненасць, што Беларусь таксама на высокім узроўні правядзе чэмпіянат свету па хакею ў 2014 годзе.