Сікорскі сустрэнецца з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты

Падчас свайго візіту ў Мінск міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэнецца з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева.
Па яго словах, асобнай сустрэчы Сікорскага з канкрэтнымі прэтэндэнтамі не плануецца. Сустрэча будзе агульнай.

Нагадаем, што візіт польскага чыноўніка чакаецца на наступным тыдні.