Сілавікам давядзецца дэклараваць прыбыткі і маёмасць
Змены і дадаткі ў некаторыя законы па пытаннях дэкларавання прыбыткаў, маёмасці і грашовых крыніц мяркуецца прыняць на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА.
У адпаведнасці з законапраектам працаўнікі сілавых структур будуць падаваць дэкларацыі незалежна ад пасады пры паступленні на службу па кантракце.
Таксама дэклараваць свае прыбыткі і маёмасць будуць кіраўнікі дзяржаўных арганізацый і прыватных сельскагаспадарчых арганізацый, якіх прымаюць на працу па кантракце.
Пры гэтым яны будуць падаваць не толькі свае дэкларацыі, але і блізкіх сваякоў, якія вядуць сумесную гаспадарку.
Акрамя таго, законапраект абмяжоўвае 10 гадамі тэрмін, за які падатковыя органы могуць запатрабаваць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці.