Сілавыя структуры адпрацуюць забеспячэнне бяспекі будучай АЭС

Да маштабных контртэрарыстычных вучэнняў рыхтуецца КДБ Беларусі. Яны запланаваныя на наступны год і будуць праведзеныя сумесна з МУС і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Як паведамляе тэлеканал ОНТ, паводле легенды, сілавікам давядзецца забяспечваць бяспеку будучай беларускай АЭС. У прыватнасці, яны будуць кантраляваць перасоўванне ядзерных рэчываў і радыёактыўных адходаў. Дарэчы, менавіта КДБ даручана сачыць за ўсімі этапамі пабудовы атамнай станцыі.