Сіліцкі: невядома, ці не будзе Форум НДА нагадваць "лягушатнік"
Сёння раніцай у Бруселі адбылося адкрыццё Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы "Ўсходняе Партнёрства". Сярод 220 прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны і краін ЕС — 27 з Беларусі. Частка прадстаўнікоў дэлегацыі Беларусі на Форуме настроеныя аптымістычна. Іншыя сумняюцца, ці будзе Форум мець рэальны ўплыў у ініцыятыве ЕС.
Старшыня Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў Віталь Сіліцкі: "Трэба разабрацца навошта мы сюды прыехалі і што будзем рабіць. Бо калі шчыра, ніхто яшчэ не ведае, што тут будзе адбывацца. Ну вось праграма максімум для мяне, атрымаць адказ на гэтае пытанне: ці гэта Форум які мае нейкі практычны ўплыў, ці гэта "лягушатнік", каб проста барахтацца паміж сабой і пакрычаць друг другу пра свае праблемы".
Сёння і на працягу наступных дзён карэспандэнты Еўрарадыё асвятляюць падзеі Форума грамадзянскай супольнасці, а таксама паседжанне Савета ЕС проста з Бруселя. Даведацца пра развіццё падзеяў і свежыя каментарыі экспертаў болей можна на старонцы Еўрарадыё "Клікіні Еўропу!"
Глядзі таксама: У Брусэлі дэлегацыя Беларусі будзе напалову аб'яднаная, але раз'яднаная
На Форум НДА ў Брусель прыехалі 27 беларускіх арганізацый