Simple Minds запішуць песні арыгінальным складам
Шатландскі рок-гурт Simple Minds уз'яднаецца ў арыгінальным складзе для запісу ў студыі дзвюх новых песень, паведамляе Gigwise. Музыкі зноў збяруцца разам упершыню за 27 гадоў. Апошнім запісам гэтага
складу гурта стаў падвойны альбом 1981 года "Sons of Fascination/Sister
Feelings Call". У студыю музыкі плануюць адправіцца ў наступным месяцы.
Па словах лідэра Simple Minds Джыма Кера, ён заўсёды верыў, што першы склад калектыву аднойчы збярэцца зноў. Кер не выключае, што музыкі запішуць больш за дзве запланаваныя песні.
Нагадаем, што Simple Minds былі створаныя ў 1977 годзе. За сваю кар'еру музыкі выдалі 15 студыйных альбомаў.
У сённяшнім складзе гурта з арыгінальнага занятыя толькі Джым Кер і Чарлі Берчыл.
Фота: www.viewimages.com