Сінгл БЕЗ БІЛЕТА “Афрыка” будзе бясплатным да 15 верасня
1 верасня на сайце гурта БЕЗ БІЛЕТА адбыўся інтэрнэт-рэліз песні “Афрыка”. Яна будзе даступная для савбоднага скачвання да 15 верасня. Гэта загалоўны сінгл з новага аднайменнага альбома калектыву, які выйдзе ў Беларусі на пачатку кастрычніка.
БЕЗ БІЛЕТА адзначаюць, што для песні характэрныя рамантызм і танцавальнасць дзякуючы афрыканскай рытм-секцыі ў спалучэнні з баянам.
Адначасова з песняй на экраны выходзіць відэакліп “Афрыка”. Лідэр гурта Віталь Артыст кажа, што відэа стылізавана пад кліпы васьмідзесятых-дзевяностых гадоў, такія, як раннія ролікі Manu Chao і Madness. Удзельнікі гурта паўстаюць у кадры ў афрыканскіх татуіроўках, а кліп прасякнуты любоўю да жыцця і марамі аб Афрыцы.
Фота з сайта гурта