Сінгл гурта Coldplay за тыдзень атрымалі 2 мільёны чалавек

Новы сінгл гурта Coldplay, які быў выкладзены ў адкрытым доступе на сайце калектыву тыдзень таму запампавалі амаль два мільёны чалавек. Дадам, што песня Violet Hill - першая з новага дзесяцітрэкавага альбома Viva La Vida or Death And All His Friends ("Жыве жыццё або Смерць і ўсе яе сябры").

Афіцыйны рэліз дыска прызначаны на 12 чэрвеня. Сінгл жа прадаецца ў еўрапейскіх музычных крамах ужо з аўторка.

Нагадаю, што тры папярэднія альбомы Coldplay разышліся накладам у 10 мільёнаў асобнікаў кожны.

Фота: sputnik7.com