“Сіні пашпарт” пройдзе без Палаца, але з Харлі, Dali і "У нескладовым"
У сувязі з форс-мажорнымі абставінамі гурт “Палац” адмовіўся ад удзелу
ў канцэрце з серыі “Сіні пашпарт”, які мае адбыцца ў маскоўскім клубе
“Меццо-Форте” 5 чэрвеня. Разам з праектам “У нескладовае” на пляцоўку
выйдуць беларускія гурты “Харлі” і “Dali”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў
ідэолаг “пашпартоў” і лідэр “У нескладовага” Раман Арлоў.
Раман Арлоў: “У сувязі з асабістымі абставінамі “Палац” не зможа ехаць. Таму на замену “Палацу” мы адпраўляем гурты “Харлі” і “Dali”. Мы спадзяемся, што гэта будзе больш-менш раўнацэнная замена”.
Нагадаем, серыя канцэртаў-вечарынак “Сіні пашпарт” уяўляе сабою шэраг музычных акцый, дзякуючы якім расійская публіка атрымае магчымасць пазнаёміцца з якаснай беларускамоўнай музыкай. Акцыя стартуе 5 чэрвеня пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, Беларускай аўтаноміі ў Расіі і амбасады РБ ў Расіі.
На наступны пасля канцэрту дзень праект “У нескладовае” распачынае здымкі свайго першага кліпу на песню “Не кожны”, якая ў красавіку была прэзентаваная наведвальнікам парталу TUT.by. Па словах Арлова, у кліпе возьмуць удзел вядомыя людзі ў беларускім і расійскім шоў-бізнесе.
Раман Арлоў: “6 чэрвеня ў 4.30 раніцы рэжысёр Віталь Чыжоў і прадзюсер Дзіма Вайтэнка распачнуць здымкі кліпу на песню “Не кожны”. Пры падтрымцы “Будзьмы” адбудуцца гэтыя здымкі. У іх возьмуць удзел Аляксандр Памідораў, вядомы акцёр Сяргей Бадзюк – гэта ўжо не сакрэт, Алега Хаменку заменіць Яўген Чалышаў. Таксама чакаецца ўдзел яшчэ некаторых дастаткова вядомых расійскіх зорак. Чакайце матэрыялы са здымачных пляцовак”.
Нагадаем, праект “У нескладовае” – першы беларускі супергурт, які мае мэтай прасунуць якасную беларускую музыку за ўсходнія межы Беларусі. У яго склад уваходзяць удзельнікі гуртоў “Дзецідзяцей”, Харлі”, “Палац”, “Dali” і іншыя.