Сіноптыкі абяцаюць у бліжэйшую пятніцу да 26 градусаў цяпла

Цёплае і амаль без ападкаў надвор'е ў Беларусі абяцаюць сіноптыкі ў бліжэйшыя трое сутак. У гэтыя дні надвор'е на тэрыторыі краіны будзе залежаць ад антыцыклону. Таму ў Беларусі будзе малавоблачнае цёплае надвор'е, паведамляе "Інтэрфакс". 4 чэрвеня ва ўсходніх раёнах краны могуць прайсці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 6...13 градусаў цяпла, ўдзень 16...22 градусаў.

5-6 чэрвеня будзе малавоблачна, пераважна без ападкаў, тэмпература паветра ў начны час 5...11 градусаў, удзень 5 чэрвеня 17...23 градусы, 6 чэрвеня тэмпературны слупок уздымецца да 26 градусаў.